Вікторыя Ляйкоўская (Віка Трэнас) нарадзілася ў Мінску. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай, публіцыстыкай выступае ў перыёдыцы з 2000 г. Аўтар паэтычных кніг “Цуд канфіскаванага дзяцінства” (Мінск: Логвінаў, 2005), “Экзістэнцыйны пейзаж” (Мінск: Галіяфы, 2008). Творы перакладаліся на рускую, нямецкую, балгарскую, польскую, літоўскую, шведскую і французскую мовы.