Вікторыя Ляйкоўская (Віка Трэнас) (vika_trenas) wrote,
Вікторыя Ляйкоўская (Віка Трэнас)
vika_trenas

  • Mood:

"Фест аднаго верша" -- справаздача

Шаноўныя сябры! 23 снежня ў музеі М. Багдановіча былі падведзеныя вынікі літаратурнай акцыі “Фестываль аднаго верша”, прысвечанай Калядам і Новаму году. Паведамляем вам, што ў конкурсе прынялі ўдзел 37 маладых паэтаў (усе яны схаваліся пад псеўданімамі), з іх выйшлі ў фінал 29 чалавек, а пераможцамі сталі дзесяць творцаў.  У складзе журы былі вядомыя пісьменнікі Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Камоцкі, Наталля Капа, Наталля Кучмель, Людміла Рублеўская, Андрэй Хадановіч, Віктар Шніп. Атрымалі прызы (кнігі з аўтографамі) Віталь РЫЖКОЎ (Магілёў), Юрась ЛЕНСКІ, Павел АСТРАВУХ, Валерыя КУСТАВА, Каця ЗЫКАВА, Марыйка МАРТЫСЕВІЧ, Аксана СПРЫНЧАН, Андрэй СУЗІНЬ. Два разы стала пераможцам Таццяна Бутылава з горада Абакан (Хакасія), а Вольга Базылёва была адзначаная ўсімі сямю членамі журы і атрымала тры асабістыя прызы – ад Алеся Камоцкага, Наталлі Кучмель і Віктара Шніпа. Мы віншуем усіх удзельнікаў і пераможцаў конкурсу, усіх аматараў літаратуры дый увогуле ўсіх-усіх людзей з Калядамі і Новым годам і жадаем усяго найлепшага. Да новых сустрэч!

З павагай,
арганізатары конкурсу Георгій Барташ і Віка Трэнас.

Дорогие друзья! 23 декабря в музее Максима Богдановича были подведены итоги литературной акции «Фестиваль одного стихотворения», посвящённой Рождеству и Новому году. Сообщаем вам, что в конкурсе приняли участие 37 молодых поэтов (все они спрятались под псевдонимами), из них вышли в финал 29 человек, а победителями стали десять творцов. В составе жюри были известные писатели Леонид Дранько-Майсюк, Алесь Комоцкий, Наталья Капа, Наталья Кучмель, Людмила Рублевская, Андрей Хаданович, Виктор Шнип. Получили призы (книги с автографами) Виталий Рыжков (г. Могилёв), Юрась Ленский, Павел Остроух, Валерия Кустова, Катя Зыкова, Марийка Мартысевич, Оксана Спринчан, Андрей Сузинь. Дважды стала победителем Татьяна Бутылова из города Абакан (Хакасия), а Ольга Базылёва была отмечена всеми семью членами жюри и получила сразу три приза – от Алеся Комоцкого, Натальи Кучмель и Виктора Шнипа. Мы поздравляем всех участников и победителей конкурса, всех любителей литературы да и вообще всех-всех людей с Рождеством и Новым годом и желаем всего наилучшего. До новых встреч!

С уважением,
организаторы конкурса Георгий Бартош и Вика Тренас.

      

 

Tags: падзеі, события
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 7 comments