August 5th, 2011

ja na fotasesii

ПРАЎДА – У ЛЕТНЯЙ ПРАЗРЫСТАСЦІ

У чэрвені 2010 года на старонках часопіса “Маладосць” пабачыла свет таленавітая і неардынарная вершаваная падборка. Паэтычная і жыццёвая праўда ў ёй вымяралася ў летняй празрыстасці – непасрэднасці, шчырасці і духоўнай чысціні лірычнага героя. Публікацыя выйшла ў рубрыцы “Упершыню ў “Маладосці” (аўтар яе рэдка выступаў да гэтага ў перыёдыцы і не вядомы шырокаму чытацкаму колу), але не было сумненняў, што перад намі калі не прафесійны літаратар, то сапраўдны паэт. Адкуль на беларускай зямлі столькі самабытных талентаў? Чаму па волі лёсу мы аддаем лепшыя здабыткі іншым народам? Відаць, таму, што дабрыні хапае на ўсіх, і мы здатныя дзяліцца нацыянальным багаццем, не баючыся застацца ні з чым – бо нашыя крыніцы натхнення чыстыя і невычэрпныя.


Пра гарады, дарогі і цягнікі

Знаёмцеся -- Юрась Шамецька. Collapse )
ja na fotasesii

СПАТКАННЕ СА ШЧОДРЫМ ЛЕТАМ

Улетку часопіс “Маладосць” працягвае радаваць сваіх чытачоў добрай паэзіяй. Каб пераканацца ў гэтым – дастаткова, напрыклад, пазнаёміцца з творамі дэбютанткі сёмага нумара Наталлі Цвірко. Яны прасякнутыя светлым сонечным настроем – праўда, не без традыцыйнай для сапраўднага паэта меланхоліі. Вершы Ганны Федарук, таксама змешчаныя на ліпеньскіх старонках “Маладосці”, прывабліваюць нястрымнай вірлівай энергіяй, якая адчуваецца ў кожным радку. Жнівень становіцца для выдання берасцейскім. Маргарыта Латышкевіч – найбольш яскравая прадстаўніца маладой літаратуры гэтага рэгіёна – як заўсёды здзіўляе, але не расчароўвае сваімі паэтычнымі пошукамі. Прыемнае адкрыццё восьмага нумара – вершаваная падборка Вольгі Гронскай, якая выступае ў “Маладосці” ўпершыню. Праўда, Вольга родам з Мядзельшчыны, а не з Берасцейшчыны, аднак яе творы настолькі спадабаліся рэдакцыі, што было вырашана пайсці на вынятак з правіла. Зрэшты, літаратура – гэта заўжды гульня не па правілах.

Віка ТРЭНАС


Наталля ЦВІРКОCollapse )