Вікторыя Ляйкоўская (Віка Трэнас) (vika_trenas) wrote,
Вікторыя Ляйкоўская (Віка Трэнас)
vika_trenas

  • Mood:

ШЛЯХ ДА ВЯРТАННЯ: СУСТРЭЧА З ЮРАСЁМ ШАМЕЦЬКАМ

Шаноўнае спадарства! 25 верасня (аўторак) у кнігарні “ЛогвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А, ст. м. Плошча Перамогі) адбудзецца творчая сустрэча з паэтам Юрасём ШАМЕЦЬКАМ (Беларусь -- Канада). У праграме: прэзентацыя кнігі “Шлях да вяртання”, адкрытая прэс-канферэнцыя, аўтограф-сесія. Вядучая – Віка Трэнас. Пачатак у 19.00. Уваход вольны

vokladka_szamecka

Юры Шамецька нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. Да 1997 года жыў і працаваў тут, цяпер жыве ў Атаве (Канада). Піша вершы па-беларуску, па якіх можна вывучаць геаграфію. “Атава пахне домам”, “на тым баку ракі -- Квэбэк”, “тут Манрэаль – амаль што Вільня”, “дзесь цягнік адыходзіць на Ніцу”, “ты не згубішся на Манмартры”… Сапраўды, ні сам паэт, ні ягоныя чытачы ні ў якім разе не заблукаюць сярод чужынцаў. Проста адчуйце шчырыя, сапраўдныя ноткі ў мностве замежных назваў: “Раку Атаву Свіслаччу б назваць, каб ведаць далей, што яшчэ чакаць”, “радасць пявучасці роднага краю… сёння ў Мінску сябе адчуваю”.

Вершы Юрыя друкаваліся ў часопісах “Дзеяслоў”, “Маладосць”, газеце “Літаратура і мастацтва”. У 2011 годзе пабачыў свет першы зборнік паэта – “Шлях да вяртання”, які ў Беларусі дагэтуль не прэзентаваўся. Беларускія чытачы маюць унікальную магчымасць асабіста пазнаёміцца з таленавітым літаратарам, пачуць аўтарскае выкананне вершаў.

Блог Юрася Шамецькі http://shametka.net/
Пра прэзентацыю кнігі “Шлях да вяртання” ў Канадзе: http://belaruscanada.org/2011/10/02/02-6/
Рэцэнзія на кнігу: http://vika-trenas.livejournal.com/147197.html
Tags: Юрась Шамецька, праекты, імпрэзы, інфармацыйная падтрымка
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments