Меламан

Гурты “Верасень” і The Moonshiners выступяць у Мінску

21 сакавіка (пятніца) у мінскім клубе “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1, ст. м. «Усход») адбудзецца канцэрт Вольгі Акуліч і гурта “Верасень” (інтэлектуальны рок) пры ўдзеле калектыва The Moonshiners (блюз-рок). Пачатак у 19.00.



Гурт “Верасень” заснаваны музыкантам і аўтарам песень Вольгай Акуліч у 2009 годзе. Калектыў выдаў альбомы “Трохкутнік”, “Другі”, “Караблі”. Рэпертуар — у асноўным беларускамоўны, ёсць песні і па-руску. “Верасень” — першы ў Беларусі — прадстаўляе сцімпанк-стылістыку, папулярную ва ўсім свеце, і з’яўляецца адным з арганізатараў беларускай сцімпанк-суполкі.

Гурт The Moonshiners распачаў сваю дзейнасць у 2008 годзе. Яго рэпертуар складаюць аўтарскія кампазіцыі на рускай і беларускай мовах, створаныя ў лепшых традыцыях блюз- і рок-музыкі. Класічны рок, джаз, фанк, хард-рок – усё гэта ў тых ці іншых праявах можна знайсці ў творчасці гэтай каманды. Але асновай застаецца “стары добры блюз”.



Уваход 50.000. Даведкі па тэл. +375 29 363 76 85.
logo vu

Песня "Мора зімы" Юрыя Несцярэнкі ў хіт-парадзе -- слухаем і галасуем!

Сінгл "Мора зімы" музыканта, лідара гуртоў White Night Blues і Nestary Band Юрыя Несцярэнкі нядаўна быў прэзентаваны на Тузіне Гітоў. Гэта ўжо трэці сінгл, які анансуе яго новы беларускамоўны альбом "Аэрапланы ў вырай".

nesciarenka

Напрыканцы мінулага года меламаны змаглі пачуць і ацаніць яшчэ дзве абсалютна новыя песні -- "Аэрапланы ў вырай" і "Пэўныя знакі".

Кампазіцыя "Мора зімы" напісана на верш вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Пра свой новы альбом, які рыхтуецца ўжо каля пяці гадоў, і пра "Мора зімы" музыкант распавядае тут: http://tuzin.fm/performer/mp3/581/mora-zimy.html. Там жа, напрыканцы артыкула, можна паслухаць гэты трэк.

З 21 лютага па 7 сакавіка песня "Мора зімы" ўдзельнічае ў хіт-парадзе на Тузіне гітоў: http://tuzin.fm/gitparad.html.

Запрашаем Вас паслухаць і ацаніць творчасць Юрыя.

Галасаваць можна кожны дзень, аднак для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайце вось па гэтай спасылцы: http://tuzin.fm/login.html.
ja na fotasesii

Калі

Калі не можаш зразумець -- тады адчуй.
І ўсё як ёсць табе прадстане ўваччу.
Душой пачуй, калі не досыць важкіх слоў,
Якіх накідана было, бы камянёў.

І час прыйшоў цяжкі -- сабраць бы іх!
Тады б вярнуліся да нас і зрок, і слых.
kot-szkilet

Культурна-забаўляльны праект “Сцімпанк-трамвай” — 16 чэрвеня

Сцімпанк выяўляе варыянт развіцця чалавецтва па шляху паравых машын. Стылістыка сцімпанку, яго фантазійны свет з рамантыкай віктарыянскай эпохі маюць шмат прыхільнікаў па ўсім свеце. Ствараецца сцімпанк-супольнасць і ў Беларусі.

steampunk_16

Незвычайны сцімпанк-трамвай выправіцца ў падарожжа ў альтэрнатыўную гісторыю Мінска. Падчас вандроўкі адбудзецца сцімпанк-дэфіле і міні майстар-клас, у трамваі будуць граць музыканты, а таксама вас чакаюць незабыўныя прыгоды і расповеды ўнікальнага экскурсавода.

Collapse )

Трамвай адправіцца 16 чэрвеня ў 18.00 з трамвайнага кальца на вул. Кастрычніцкай (непадалёк ад метро Першамайская).
Старт клубнай вечарынкі 20.00 (заканчэнне да 23.00). Месца правядзення: рэстаран “Старое Русло”, вул. Ульянаўская, 7, тэл. (029) 345 33 33.
За гадзіну да адпраўлення трамвая распачнецца фотасесія на вул. Кастрычніцкай.
Інфалінія і папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў: (029) 666 64 72, (029) 640 09 38, (033) 360 60 29.
ja na fotasesii

Не імгненне

не імгненне, не вечнасць,
не страх адысці ў дваццаць восем,
а дарога і лёсы,
разарваныя недарэчна.

і не злосць страціць многае,
да самой сябе не шкадоба,
толькі думка вяртае, падобна,
што патрэбна твая дапамога

тым, каму ты і верай, і вартай,
без каго ты смерці не вартая.
profil

“Арэхападзенне” — паэтычны зборнік Віялеты Пачкоўскай будзе прэзентаваны ў Мінску

28 мая (аўторак) у кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя дэбютнага паэтычнага зборніка Віялеты Пачкоўскай “Арэхападзенне”. Кніга выйшла ў серыі “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.

areha.afisha2

“Арэхападзенне — гэта кніга пра шчасце, простае, як два пальцы… Вас чакаюць успаміны пра бабуліны перапечкі, крыштальнае паветра і бесклапотную пенсію… Сумныя вершы пра шчаслівае каханне, самотнага бога і грамадскі транспарт”, — паведамляецца ў анатацыі да выдання.

У вечарыне возьмуць удзел:

Андрэй Адамовіч
Павел Анціпаў
Уладзь Лянкевіч
Андрэй Пакроўскі
Віялета Пачкоўская
Юлія Цімафеева
Юля Арцёмава

Пачатак у 19.00. Уваход вольны
ja na fotasesii

Прэзентацыя кнігі Галіны Каржанеўскай -- 27 мая

27 мая (панядзелак) у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца прэзентацыя кнігі Галіны Каржанеўскай “Што варта радасці і слёз…”. “Біяграфія ў вершах і нарысах” – так акрэсліваецца жанр кнігі.

karzhaneuskaia

Крытык Усевалад Сцебурака ў сваёй рэцэнзіі адзначае:
"Кніга спадарыні Каржанеўскай сталася не проста фіксацыяй рэальных падзеяў з асабістага жыцця і лёсу сямейнікаў ды землякоў, але і іх праекцыяй ва ўнутраным свеце чалавека і творцы.
Па задуме аўтара, у кнізе структурна выдзеленыя дзве часткі. Асобна адлюстраваныя два перыяды жыцця – ранні, звязаны са Случчынай, і пазнейшы – злучаны з Лагойшчынай, дзе спадарыня Каржанеўская жыла ў весцы Янушкавічы і настаўнічала ў мястэчку Плешчаніцы"
.

У вечарыне возьмуць удзел людзі, жыццё якіх звязанае са Случчынай і Лагойшчынай, калегі і сябры аўтаркі. Выступяць творцы Раіса Баравікова, Фелікс Баторын, Ніна Галіноўская, Алесь Емяльянаў.

Пісьменнікі Барыс Пятровіч і Алесь Пашкевіч, заснавальнікі і рэдактары серыі “Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”, у якой выйшла кніга Галіны Каржанеўскай, распавядуць пра новыя выданні.

Народныя песні выканае гурт “Сёмуха”. У праграме вечара — дэманстрацыя слайдаў з кнігі, багата ілюстраванай фотаздымкамі з асабістага архіва Галіны Каржанеўскай.

Кнігу Галіны Каржанеўскай, як і іншыя выданні серыі "Кнігарня пісьменніка", можна знайсці ў крамах у розных гарадах Беларусі: http://lit-bel.org/by/news/3823.html.

Пачатак у 17.30. Уваход вольны
ja na fotasesii

мы ідзем шляхамі няпростымі...

***
мы ідзем шляхамі няпростымі
толькі лепш спатканне на ростанях
за маўчанне ў дарозе наўпроставай
лепей лёс пакручасты

быць не мусяць адзіна вернымі
рашэнні нашы, а жыцці -- канвеернымі
адно ў рызыцы варта зверыцца нам
з пульсацыяй часу

бо прайшоўшы аднойчы праз боязь і боль
едзеш хоць куды -- Бог заўжды з табой
як рука ў руцэ, а ў вачах -- любоў
сэрца б'ецца так часта
kot-szkilet

"Дырыжабль" -- першая сцімпанк-вечарынка ў Мінску адбудзецца заўтра

Лэдзі і джэнтльмены!

Маем гонар запрасіць вас на Першую сцімпанк-вечарынку ў Мінску.
Толькі на гэты вечар музычны клуб ператвараецца ў палубу дырыжабля, а ўсе прысутныя становяцца камандай і пасажырамі паветранага карабля.
Мы хочам, каб беларускія аматары сцімпанка сабраліся разам, пазнаёміліся, знайшлі кропкі судакранання. Ды і проста — менавіта ў гэты вечар можна перанесціся ва ўяўны свет паравых машын і незвычайных механізмаў, віктарыянскай моды і рамантычных прыгод.

1-small

У праграме вечара:
Конкурс касцюмаў на прызы капітана дырыжабля (пераможца атрымае ў падарунак прафесійную фотасесію ад Аляксея Пацёмкіна);
Танцавальны майстар-клас і цыркавыя нумары;
Міні-выстава работ майстра Дзмітрыя Ціханенкі ў стылі сцімпанк з магчымасцю сфатаграфавацца ў рэтрафутурыстычным антуражы.
Відэашэраг — паветраныя здымкі, зробленыя з сапраўднага аэрастата!
Музыка! Свой сэт прадставяць госці з далёкай краіны Беларусь, якія спяваюць на беларускай мове, — гурт "Верасень".
Блюз машыннага аддзялення ад Дзяніса Балахонава і сяброў.
Інтэрактыўныя гульні і адвольная камунікацыя ўсіх прысутных.

Наш дырыжабль адпраўляецца 25 красавіка 2013 года ў 19 гадзін.
Месца адпраўлення — клуб «Салтайм» (Мінск, пр. Незалежнасці, 131/1).

Collapse )
Xameleon

Неперажытае

***
Асядзе на дне душы ўсё неперажытае і перажытае,
Каб некалі абудзіцца -- бо памяць не скрасці,
падкіне яна табе тыя сюжэты і віражы тыя,
Ў якіх не прапаў ты, хоць мусіў прапасці.

Не скрасці любові, і сумлення не выгандляваць,
Статысячным тыражом не стварыць прыгажосці.
Статыстыка, у якой няма каго вінаваціць,
Калі застаешся кім ёсць.

Дакладна адно -- каму ў вочы ні зазірнеш,
Пабачыш асадак на дне.

14 красавіка 2013