"Фестываль аднаго верша" -- "Фестиваль одного стихотворения"
Шаноўныя сябры! Суполка ЛІТО-Беларусь запрашае вас да ўдзелу ў літаратурнай акцыі “Фестываль аднаго верша”, прысвечанай Калядам і Новаму году.
Арганізатары конкурсу:
-- Георгій Барташ, кіраўнік літаратурнай суполкі ЛІТО-Беларусь,
-- Віка Трэнас, рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”.
Паважанае журы конкурсу, вядомыя беларускія пісьменнікі:
Людміла Рублеўская, Віктар Шніп, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Камоцкі, Наталля Кучмель.
Умовы правядзення:
Акцыя праводзіцца з 3 па 15 снежня 2007 года. Да разгляду прымаюцца вершы на беларускай і рускай мовах. Для ўдзелу Вам неабходна ў прапанаваны тэрмін даслаць на электронны адрас арганізатараў адзін свой конкурсны верш на тэму Калядаў ці Новага года. Увага! Твор павінен быць падпісаны ПСЕЎДАНІМАМ – менавіта ў такім выглядзе ён трапіць на разгляд шаноўных членаў журы. Самі арганізатары не прымаюць удзелу ў працы журы і не ўплываюць на вынікі разгляду.
Рассакрэчванне канкурсантаў і падвядзенне вынікаў адбудзецца на выніковай імпрэзе, “Фестывалі аднаго верша”, што пройдзе 23 снежня ў музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а). Пачатак у 14.00. Лепшыя творы будуць прапанаваныя да публікацый на прэстыжным літаратурным сайце lito.ru, а таксама рэкамендаваныя ў часопіс “Маладосць”.
Каардынаты арганізатараў:
Георгій Барташ, пішыце gggbbb2007@gmail.com
Віка Трэнас, пішыце trenas007@gmail.com, заходзьце vika-trenas.livejournal.com.
Адсвяткуем Каляды і Новы год разам!

artistic
(Ананімна)
:)