Home

Рэклама

Наладка
Xameleon

Чэр 2009

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930    

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Xameleon

Як вы мяне заТАБУіравалі :)

Сябры, хацела даведацца ваша меркаванне -- а ўтварыўся цэлы скандал :). Хаця б таму, што амаль кожны з вас перайшоў на апісанне маёй маральнай састарэласці (адносна людзей нетрадыцыйнай арыентацыі я не сказала ніводнага крыўднага слова -- заўважце), а таксама іншых маіх якасцей, за што вам дзякуй -- многа пра сябе даведалася :). Раздзьмулі вы, сябры мае, з мухі слана, а з дыскусіі -- рэкламу часопіса "Табу" (гэта не дрэнна і не добра -- гэта проста факт). І апошняе, што я хацела б сказаць: я паважаю права кожнага чалавека на яго асабістае жыццё, але я катэгарычна супраць той агрэсіўнасці, з якой многія прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў сябе пазіцыянуюць у адносінах да грамадства. Гэта не зусім нармальна, і я гэтага не падтрымліваю -- а "Табу" якраз займаецца далёка не літаратурай, а нібыта "рэкламай" аднаполага кахання (бачу тут агрэсіўнасць). Сам фармат часопіса не дазволіў бы мне там надрукавацца. Усё астатняе -- як вы мяркуеце, сябры. І абзывайце мяне як хочаце :). Я не крыўдую. Таму што я пісала не пра асобаў, а выключна пра літаратуру (калі вы гэтага не зразумелі). :)

Comments

не бярыце да галавы, на мой погляд, прапаганда гомасэксуалізму агулам трэба прызнаць крымінальным злачынствам, як і пашырэнне парнаграфіі
зусім не бяру да галавы :). але гэтая дыскусія -- трывожны сімптом развіцця нашага грамадства. нам не стае свабоды выказвання, і мы шукаем яе нават там, дзе яе няма. і адныя вета замяняем на другія табу.
так. і здаецца, што гэткая свабода насамрэч уяўная. свабода без межаў становіцца хаосам.
Ага, я таксама падумала, што рэклама атрымалася. :)

Віка, я не бачыла часопіс, таму меркавала толькі пра твой допіс і ўласныя меркаванні наконт пафаснасці. Я пагаджаюся з табой наконт стаўлення да агрэсіўнасці прапаганды. Але ты пачала казаць пра тое, што пісьменнік не мае права і г.д. Аргументацыя не тая атрымалася...

Затое колькі каментароў. :)))

Дарэчы, у маім ЖЖ цікавы каментар наконт пафасу. Пайду думаць, што адказаць...
Аргументацыя? Я старалася так падбіраць словы, каб нікога не пакрыўдзіць -- вось і атрымалася маралізатарства :). Таму, магчыма, усё не да канца зразумела.
Віка, выбачай, што па-за тэмай (прынамсі, ня буду нічога разьдзьмуваць лішняга ;)) - скажы, а тая дзяўчынка, пра якую я табе казала, да вас датэлефанавалася? Ці не пасьпела (і тэлефоны ўжо зьмянілі)?
Так, дзяўчынка дазванілася, будзе ў сераду.
добра :)

(Ананімна)

Раздзьмулі вы, сябры мае, з мухі слана...

Вика, ты эту дискуссию затеяла, поэтому только ты и виновата

я катэгарычна супраць той агрэсіўнасці, з якой многія прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў сябе пазіцыянуюць у адносінах да грамадства.

Вика, а ты их много видела? Я не имею в виду злосчастного Борю Моисеева, я имею в виду людей, которых ты знаешь лично. Кто из них агрессивно себя позиционировал?

"Табу" якраз займаецца далёка не літаратурай, а нібыта "рэкламай" аднаполага кахання (бачу тут агрэсіўнасць).


Не читай Табу, Вика, и ентое Табу ничего тебе рекламировать не будет. А то ты взяла в руки журнал (один раз в жизни) и ужаснулась - это ж надо как он агрессивен по отношению ко мне.

С тобой случился рецедив гомофобии. Имей смелость признаться. Если бы это был какой-либо другой журнал, то тебе не пришло бы в голову затевать весь этот разговор.


Бачыла гэты часопіс і раней. Ведала, якая рэакцыя будзе на мае словы, таму не выказвалася. Не памылілася ў прадчуваннях :).

Ды не пра гамафобiю!

Не спадабалася iншае.
Не спадабалася тое, што, маўляў, сур'ёзны лiтаратар ня мае права друкавацца ў далёкiх ад лiтаратуры выданьнях. Дазволь не дазволiць. У нашых умовах _неабходна_ ладзiць АГРЭСЫcНУЮ ЭКСПАНСIЮ лiтаратуры на пазалiтаратурныя прасторы. Пiсаць поп-тэксты. Друкавацца ў аўтамабiльных, кампутарных, вязальных выданьнях. Масьцiцца зь беларускiмi вершамi ў чарнасоценныя расейскiя выданьнi; i г.д. Беларускi рок нашмат эфэктней прагучыць на "Дажынках", чымся на "Басовiшчы". Вылазьма з рэзэрвацый! Будзьма адзiнымi сьветлымi плямiнамi!

Да прапаганды гомасэксуалiзму стаўлюся грэблiва-варожа, як да прапаганды капрафагii; увогуле памiж гэтымi фэномэнамi шмат агульнага.

Mr. Kis-а лiчу паэтам, нашмат таленавiцейшым за, напрыклад, Патаранскага. Думаю напiсаць пра яго эсэ i надрукаваць.

Re: Ды не пра гамафобiю!

Не, ня трэба друкаваць вершы ў нелітаратурных часопісах. Трэба блюсьці чысьціню жанра. Іначай вершы наогул перастануць чытаць... прынамсі тыя, хто можа ацаніць іх.

Re: Ды не пра гамафобiю!

Дзякуй за разуменьне. Ня ведаю, ці бачылі Вы, колькі народу са мной не пагадзілася, і якімі словамі мяне абзывалі :) ўсяго толькі за тое, што я адстойвала права літаратуры быць літаратурай, а ня сьметнікам ці сродкам рэкламы сэксуальных меншасьцяў.

(Ананімна)

Re: Ды не пра гамафобiю!

У нашых умовах чысьцiня жанру - шлях у магiлу.
Горшы вораг толькi сьцiпласьць.
Экспансiя неабходная як паветра.

Гэта быў я!

I дзiўна, што разумныя людзi гэтага не разумеюць.
Самi сябе ў рэзэрвацыю заганяеце, шанове.

Re: Гэта быў я!

Габрэі амаль тысячагоддзе захоўвалі сваю культуру і сваю мову ў рэзэрвацыі (гета), а калі яна з гэтае рэзэрвацыі выйшлі - асіміляваліся на працягу аднаго пакаленьня. Калі вы хочаце, каб вас асімілявалі прадстаўнікі рознага кшталту маргінальных субкультураў.... Я гэтага не хачу. І наогул, ня трэба параўноўваць літаратурны тэкст з гарматай, багнэтам ці якой яшчэ іншай зброяй, кажучы пра экспансію. Літаратурны твор дрэнна гучыць на чужой тэрыторыі. Друкавацца варта сярод аднадумцаў.

Re: Гэта быў я!

Наперад, Віця! Я ўжо даўно назіраю за тваімі посьпехамі :). Магчыма, менавіта для цябе такі шлях -- выратавальны. Але ведаеш, тое, што аднаму -- лекі, то другому -- атрута. Ты проста зоймеш іншую нішу. Ты ў нас сьвядомы маргінал ад літаратуры :).

Мы - не габрэi

2Вiка: дзякуй за падтрымку, але ж каго мой падыход можа забiць, я нешта не разумею? 2moussorine: ну й друкуйцеся сярод аднадумцаў, на здароўе. Карысьцi толькi ў гэтым не вiдаць.

Re: Мы - не габрэi

Антысемітызм :)? Ня трэба, ня йдзі шляхам аднаго нашага агульнага знаёмца :). Я мела на ўвазе, што мне, напрыклад, прапанаваны табой варыянт не падыходзіць. Я не імкнуся да папулярнасьці, таму і друкавацца дзе толькі можна ня стану. Для мяне паэзія -- высокая матэрыя, а мастацтва, калі яно сапраўднае, мусіць быць рафінаваным і настоеным, як добрае віно :). Няхай вонкава гэта самы што ні на ёсьць трэш, але ўнутры твора павінна разумецца, прадчувацца прыгажосьць. Любымі сродкамі ў масы -- лёзунг не для мяне. Здаецца, нават мой улюбёны Маякоўскі так не лічыў: трэба адукоўваць масы, але не любымі сродкамі. Ягоныя вокны РОСТА -- цяпер мастацкія творы, яны -- сьведчаньне складанай і супярэчлівай эпохі... Што будуць думаць нашы нашчадкі, чытаючы нашы вершы пра какашкі на старонках Табу (калі, канечне, хоць адзін асобнік захаваецца ў гісторыі :))?

Re: Мы - не габрэi

> Я не імкнуся да папулярнасьці, таму і друкавацца дзе толькі можна ня стану.

Папулярнасьць - ня мэта, а сродак.

> Для мяне паэзія -- высокая матэрыя, а мастацтва, калі яно сапраўднае, мусіць быць рафінаваным і настоеным, як добрае віно :).

Добрае ардынарнае, добрае марачнае, добрае калекцыйнае, добрае хатняе пладова-ягаднае - чатыры вялiкiя розьнiцы.

> Няхай вонкава гэта самы што ні на ёсьць трэш, але ўнутры твора павінна разумецца, прадчувацца прыгажосьць. Любымі сродкамі ў масы -- лёзунг не для мяне.

Гэтую прыгажосьць якраз i трэба штурхаць у масы. Любымi сродкамi, якiя _ня шкодзяць_ прыгажосьцi.
I масам...

> Што будуць думаць нашы нашчадкі, чытаючы нашы вершы пра какашкі на старонках Табу (калі, канечне, хоць адзін асобнік захаваецца ў гісторыі :))?

Я не пiшу пра какашкi. Я пiшу пра рэчы прыгожыя, смачныя: аўтамабiлi, жаночыя ножкi i грудкi, мяса.
Што да працэсу дэфэкацыi, то ён ёсьць, па сутнасьцi, працэсам вываду какашак з нашага арганiзму i, такiм чынам, пазбаўленьня ад гэтай нiкому нi для чога не прыдатнай субстанцыi.
Зь iншага боку, я б з прыемнасьцю надрукаваў сваю "Анарэксiю" ў тваёй "Маладосьцi", але ж радок "ну i хрэн зь iм, што давалi нiгерам", а таксама эпiтэты "пiдары" i "блядзi" (а я лiчу iх неад'емнай часткаю гэтага твора) - нефармат. Ну й дзе мне друкавацца?

Re: Мы - не габрэi

Ёсьць такая праблема -- наш часопіс чытаюць школьнікі, часам яго паказваюць на ўроках літаратуры. А ўяві, як бы яны зразумелі твае творы? Ім жа яшчэ невядомыя такія паняцьці, як літаратурная гульня, як мастацкі сродак. Таму мы павінны трымаць фармат. Мацюкоў гэтым дзецям хапае на вуліцы і дома, павер мне. Трэба, каб хоць якое выданьне захоўвала літаратуру ў больш-менш клясычным выглядзе.

Re: Мы - не габрэi

Што адсюль вынiкае?
Вынiкае, што трох лiтаратурных часопiсаў мала. Трэба трыццаць.
Паколькi трыццацi часопiсаў няма, выйсьце - часопiсы нелiтаратурныя. Усё вельмi проста.

Re: Мы - не габрэi

Не-а, выйсьце -- стварыць свой літаратурны часопіс :). І друкаваць там ня толькі сябе, але і дапамагаць іншым :).

Не зусiм

Задача пiсьменьнiка - пiсаць.
Ствараць лiтаратурны часопiс - задача стваральнiка лiтаратурных часопiсаў.
Кожнаму сваё!

Re: Не зусiм

"Я не павінен працаваць, бо я -- паэт", -- Сяргей Патаранскі.

часопісы паміж партызан тэксты дзеяслоў калоссе правінцыя тэрмапілы маладосць полымя... МАЛА?

Мала.

Наклад сумарны падлiчы.
I ганарары.

Не зусiм

Я не павiнен арандаваць памяшканьне, шукаць рэдактараў, бухгальтараў, штомесяц непакоiцца пра цiкавы кантэнт, дамаўляцца са спонсарамi, з падатковай iнспэкцыяй. Гэта ўсё - iншая прафэсiя. Ня менш адказная, але ж - iншая. I рабiцьмуць яе iншыя людзi - у прыватнасьцi, iншых псыхатыпаў. Гоншчык не абавязаны сам сабе канструяваць балiд. Настройваць - так, настройваецца ён пад канкрэтнага пiлёта; а канструяваць - нi ў якiм разе.

Re: Мы - не габрэi

Цалкам падтрымліваю такі падыход!

Re: Мы - не габрэi

Вы - не габрэі. У габрэяў узровень нацыянальнае салідарнасьці значна вышэй.

Re: Мы - не габрэi

Я гэта й меў на ўвазе.
Я вёў да таго, што мы, беларусы, у рэзэрвацыi ня вытрываем.
Мы, пiсьменьнiкi, дарэчы, таксама.

Re: Мы - не габрэi

Яшчэ як вытрываем! Ты нават не ўяўляеш, якія мы трывушчыя :)!

Пра нашу трывушчасьць

I не, i ўяўляць не хачу.
Мне не падабаецца нават габрэйская рэзэрвацыя - трэба захапляць сьвет, а не сядзець у сваiм балоце. Пагатоў мне не падабаецца рэзэрвацыя беларуская, нежыцьцяздатная i ўнутры сябе на шматкi падзеленая.
Я супраць усiх замкнёных сыстэмаў.

Re: Пра нашу трывушчасьць

Пра шматкі згодная абсалютна. Шматкоў ня трэба. Але па-любому літаратура ствараецца не шматкамі, а асобнымі моцнымі людзьмі.

(Ананімна)

Жах...

Віка Трэнас - гамафобка... Я пад уражаньнем.

Сяргей Андросенка

Жыццё

Сяргей, многія любяць навешваць на іншых людзей шыльды -- не вучыся гэтай дрэннай якасці. Лепш прыходзь 29 красавіка на прэзентацыю маёй новай кнігі -- шчыра запрашаю. :-)

Рэклама

Наладка