Home

Рэклама

Наладка
Xameleon

Чэр 2009

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930    

Tags

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com

Папярэднія 20

16 Чэр 2009

Xameleon

Сяргей Будкін і Віка Трэнас у "Жывой чытанцы"

Сябры, цікаўцеся! Сяргей Будкін і Віка Трэнас у "Жывой чытанцы" (можна спампаваць вершы ў аўтарскім выкананні) http://kamunikat.org/knihi.html?pubid=11474.
Xameleon

85 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава

18 чэрвеня ў чацвер а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца ўрачыстая вечарына, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
У праграме мерапрыемства выступленне народнай артысткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Марыі Захарэвіч, успаміны пісьменнікаў Анатоля Вярцінскага, Барыса Пятровіча, Васіля Зуёнка, Анатоля Кудраўца, якія былі асабіста знаёмыя з творцам, а таксама літаратуразнаўцаў і родных.
Прагучыць у запісе голас самога Васіля Быкава (урывак з аповесці “Мёртвым не баліць”) і музыка, якую любіў пісьменнік.
Гасцей чакае відэапрэзентацыя музейных прадметаў з калекцыі В.Быкава (фонд асабіста перададзены ў 1994 годзе), дэманстрацыя кінастужкі аб жыцці і творчасці класіка і прэзентацыя карціны мастака Міхася Будавея “Здабыўшы перамогу. Партрэт Васіля Быкава”.
Цэтлікі:

15 Чэр 2009

Xameleon

17 чэрвеня: культурная вылазка ў "мёртвы сезон"

Дарагія сябры! Запрашаю ўсіх тых, хто, як і я, застаецца ў Менску ў гэтае даждлівае лета, сустрэцца ў бары "Валерыя" 17 чэрвеня ў 18 гадзін на спатканні суполкі "Сучасная беларуская літаратура" http://community.livejournal.com/suc_biel_lit/.

Цэтлікі:

03 Чэр 2009

Xameleon

Фота Алены Ерышавай

Старыя фота ў новай (маёй непрафесійнай) апрацоўцы. Аўтар -- Алена Ерышава http://erysheva.livejournal.com/.





На фота -- Вашая пакорная служка.
Цэтлікі: ,

24 Тра 2009

Xameleon

25 мая -- дзень памяці Максіма Багдановіча

Шаноўныя сябры!

25 мая 2009 года
дзень памяці класіка беларускай літаратуры
МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

У 12.00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу
У 13.30 – памінальная служба ў Саборы святых Пятра і Паўла
(г. Мінск, вул. Няміга, 4.)

А 17-й гадзіне адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза “З ЛАСКІ БОЖАЕ ВЕЧНЫ ПАЭТ” з удзелам вядомых беларускіх пісьменнікаў Анатоля Вярцінскага, Леаніда Дранько-Майсюка, Навума Гальпяровіча, Міхася Пазнякова, Анатоля Бутэвіча, Васіля Жуковіча, Людмілы Хейдаравай, Галіны Каржанеўскай, Зміцера Арцюха, Аксаны Спрынчан, артыстаў тэатра “Жывое слова”.

25 мая для ўсіх прыхільнікаў таленту вялікага паэта прапануецца вольнае наведванне экспазіцыі Літаратурнага музея М.Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а), філіяла музея “Фальварак Ракуцёўшчына” (в. Ракуцёўшчына, Маладзечанскі р-н).

Шчыра запрашаем Вас прыняць удзел у музейных мерапрыемствах!

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
(Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 7а)
Цэтлікі:

21 Тра 2009

Xameleon

27 мая: "Тарас на Парнасе"

27 мая а 16-й гадзіне
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
запрашае на паэтычны вечар
“Класіка беларускай літаратуры на мовах сусвету”
Вечарына прымеркавана да 120-й гадавіны выхаду ў свет першай публікацыі (“Минский листок», 1889) сатырычна-гумарыстычнага твора
«ТАРАС НА ПАРНАСЕ».
У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага выдання
КЛАСІКА:
ВІНЦЭНТ ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ. ПІНСКАЯ ШЛЯХТА.
КАСТУСЬ ВЕРАНІЦЫН. ТАРАС НА ПАРНАСЕ.

Творы падаюцца як на беларускай мове, так і ў перакладах на еўрапейскія мовы.
Укладальнікам выдання з’яўляецца вядомы даследчык Язэп Янушкевіч.
На вечарыну завітае сам “Тарас” – акцёр Рэспубліканскага тэатра юнага гледача, выканаўца галоўнай ролі ў аднаіменным спектаклі па п’есе Сяргея Кавалёва – Андрэй Кізіна.
Госці імпрэзы пачуюць урыўкі са славутай паэмы, найбольш верагодным аўтарам якой з’яўляецца Кастусь Вераніцын.
Па-украінску Тарас будзе размаўляць, дзякуючы паэту і перакладчыку
Валерыю Стралко.
Класіка беларускай літаратуры прагучыць і на іншых мовах сусвету:
балгарскай, нямецкай…

Інфармацыйная падтрымка http://vika-trenas.livejournal.com/
Цэтлікі:

20 Тра 2009

Xameleon

МОЎКНЫ СВЕТ

Пах скошанай травы. У цэнтры горада.
Стаю, збялелая ад гора, гордая,
І ў твары выпадковых слухачоў
Крычу. І чуе нават хмарачос.

Мне набалелы белы бэз. Мой толькі смутак.
Май мае што сказаць, ды суму так
Няёмка перад ім, і ён дажджом прайшоў.
Мне млосна без цябе. І ў гэтым шоу

Я стану мурашом на той травінцы,
Якую ты сарвеш. Ты ў навальніцу
Ідзі. Там будзе верш. Там горад наш увесь.
Знайдзі. Разгавары мой моўкны свет.

19.05.2009
Xameleon

Галасуйма! :)

Сябры! Галасуйма штодзень за Алеся Камоцкага http://vika-trenas.livejournal.com/101572.html, а таксама за гурт "Ростра" http://vika-trenas.livejournal.com/99336.html на сайце "Тузін гітоў".

Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!
Цэтлікі:
Xameleon

Новая песьня Алеся Камоцкага на "Тузіне гітоў"

Дарагія сябры! Галасуйце штодзень за новую песьню Алеся Камоцкага "Знайдзі мяне" тут: http://music.fromby.net/chart/index.php?msg=5.



Шаноўныя, ці заўважылі вы новую паштоўку на сайце кампаніі Будзьма? Паглядзіце: http://budzma.org/cards.html?cardno=7

Сёння, дарэчы, прыдбала такую паштовачку ў папяровым варыянце -- страшэнна задаволеная :).

Цікаўцеся! :)))

19 Тра 2009

Xameleon

105 гадоў Адаму Русаку

21 мая а 16-й гадзіне
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
запрашае на вечар памяці
“Пра цябе, Беларусь, мае думкі і сны”
прымеркаваны да 105-й гадавіны з дня нараджэння паэта-песенніка
Адама Русака

У мерапрыемстве прымуць удзел паэты Алесь Бадак і Уладзімір Карызна, дачка Адама Русака — Людміла і літаратуразнаўца Анатоль Верабей. На словы А. Русака прагучаць песні ў выкананні Зміцера Вайцюшкевіча.

Вечарына “Пра цябе, Беларусь, мае думкі і сны” — адно з шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею Адама Русака, якія пачаліся на малой радзіме паэта — Капыльшчыне — напрыканцы студзеня. Там, дзякуючы маэстра Міхаілу Фінбергу, гучалі вядомыя спевы на словы паэта ў сучаснай аранжыроўцы. Працягам быў канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча. А заключнай імпрэзай стане вялікае свята зноў жа на Капыльшчыне у дзень нараджэння паэта.

Узгадаць славутага песняра роднай зямлі, зноўку пачуць знаёмыя здаўна песні, сустрэцца са сваякамі, даследчыкамі, творцамі запрашае Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Чакаем Вас па адрасе: вул. М. Багдановіча, 13
Уваход: 1980 руб.
Цэтлікі:
Xameleon

Хомо люденс?

Знаёмцеся, сябры! Людміла Рублеўская, Анна Балаш і Віка Трэнас спрабуюць разабрацца, хто такі "чалавек, які гуляецца". Абмеркаванне тут: http://sb.by/post/85326/
Цэтлікі:
Xameleon

Зборнік сучаснага швэдзкага апавяданьня

У чацьвер 21 траўня адбудзецца прэзэнтацыя зборніка сучаснага швэдзкага апавяданьня, упершыню выдадзенага на беларускай мове.

Прэзэнтацыя адбудзецца ў рамках Швэдзка-беларускіх літаратурных дзён, у якіх прымаюць удзел беларускія й швэдзкія пісьменьнікі.

Зборнік прозы зьяўляецца вынікам сумеснага праекту Цэнтра швэдзкіх досьледаў у Менску і выдавецтва “Галіяфы” пры дапамозе Дзяржаўнай рады культуры Швэцыі.

Студэнты й выкладчыкі Цэнтра швэдзкіх досьледаў у Менску, разам з рэдакцыяй выдавецтва “Галіяфы”, зрабілі адбор і пераклад навэлаў дванаццаці прадстаўнікоў сучаснай швэдзкай літаратуры.

Прадстаўленыя ў зборніку апавяданьні даюць выдатную магчымасьць пазнаёміцца з асноўнымі тэмамі новай швэдзкай літаратуры й праліць сьвятло на галоўныя культурныя тэндэнцыі ў сучаснай Швэцыі.

Час і месца: 21 траўня, 18:30, тэатар-студыя імя Е. Міровіча (Акадэмія мастацтваў, праспэкт Незалежнасьці, 81).

Па пытаньнях, зьвязаных з кнігаю можна зьвяртацца да Мортэна Франкбі, дырэктара Цэнтра швэдзкіх досьледаў у Менску (маб. +375 296 375 296).

www.swedishcentre.org
www.goliafy.com
www.kulturradet.se
Цэтлікі:
Xameleon

Менск -- вясна і пачатак лета







Цэтлікі: ,
Xameleon

Часопіс "Маладосць" -- новы адрас

Шаноўныя сябры! Паведамляю Вам, што рэдакцыя часопіса "Маладосць" пераехала. Цяпер яна знаходзіцца па адрасе 220005, Мінск, пр. Незалежнасці (Скарыны), 39. Званіце нам па нумары +375 17 288 20 72. Запрашаем да супрацы маладых паэтаў, празаікаў, крытыкаў, публіцыстаў. Пішыце мне. :)

Вашая Віка,
рэдактар аддзелаў паэзіі і крытыкі
Xameleon

Выстава ў музеі Максіма Багдановіча



У дзень адкрыцця, 20 мая ў 17.00, -- уваход вольны.

Спецыяльны госць трыо "Port Mone"
Xameleon

Rostra: у пошуках новага

«У нашай новай песеньцы вы не пачуеце стандартных гітарных рыфаў і надрыўнага вакалу, бо мы перакананыя ў тым, што час падобнае музыкі даўно мінуў і надышоў час шукаць кардынальна новае гучаньне», — так прадстаўляюць твор «Нехта» музыкі з гурта Rostra. Менавіта гэтая кампазыцыя на верш Вікі Трэнас дэбютуе ў новым туры на ТГ.
«Нехта» напісана на словы вядомай у паэтычных колах маладой паэткі Вікі Трэнас. Верш яскрава перадае знаёмыя ўсім пачуцьці. Вядома, што кожны чалавек марыць пра свае асабістае маленькае шчасьце. Мае патрэбу ў сябрах і блізкіх людзях. Людзі хочуць кахаць і быць заўсёды каханымі, мець чалавека, які заўжды будзе побач і дапаможа ў цяжкую часіну ці пацешыцца разам у вяселую. Вобраз, які малюецца ва ўяўленьні — гэта самотная дзяўчына, якая сядзіць ля вакна, на шкле якога бачныя кроплі дажджу. За вакном невялічкая вуліца, дзе ў розныя бакі езьдзяць машыны, снуюць людзі. Шмат людзей… Бягуць па сваіх справах… Кожны са сваімі думкамі… А яна адна… у гэтым сьвеце сярод вялізнай колькасьці такіх жа шэрых капелюшоў і парасонаў. Яна ўглядаецца ў постаці мінакоў… а мо сярод іх… ён…
«Нехта» была зроблена даволі хутка, бо музыка сама падказвала сродкі, якія ёй неабходныя. Змрочны настрой кампазыцыі падкрэсьліваюць галасы вуліцы, аўтамабілі і выпадковыя словы асобных людзей, якія быццам вядуць нябачную размову ў нейкім іншым вымярэньні.
Твор па ўсіх парамэтрах нетыповы: тут вы не пачуеце стандартных гітарных рыфаў і надрыўнага вакалу, бо мы перакананыя ў тым, што час падобнае музыкі даўно мінуў і надышоў час шукаць кардынальна новае гучаньне.
З дапамогай «Нехта» Rostra робіць значны крок наперад, што ўжо было падкрэсьлена на прэзэнтацыі дыска гурта на радыё «Сталіца».
Цяпер дакладна вядома і зразумела ўсім, што Rostra — гэта ЯНА. Вось нейкая жаночая энэргетыка прысутнічае, трошачкі змрочная. Кагосьці прыціскае, кагосьці наадварот…

Гурт у сеціве: rostra.info

Галасаваць за НЕХТУ можна тут http://music.fromby.net/chart/ кожны дзень!
Xameleon

Дзеўкі-паэты - Радыё Свабода © 2009


Дзеўкі-паэты - Радыё Свабода © 2009

Артыкул пра маладых беларускіх паэтак :).

08 Тра 2009

Xameleon

13, 14, 15 мая -- культурная праграма -- канец сезона

Дарагія сябры! Сезон культурных мерапрыемстваў паступова падыходзіць да завяршэння: пэўна, таму нашыя літаратары і музыканты актывізаваліся і прапануюць вам самыя разнастайныя імпрэзы. Запрашаем вас:

13 мая Тодар і Валярына http://vika-trenas.livejournal.com/98333.html

14 мая Аўтарская праграма Юрыя Несцярэнкі http://vika-trenas.livejournal.com/97933.html

15 мая Творчаму роду няма пераводу http://vika-trenas.livejournal.com/98693.html

Не прапусціце :).
Цэтлікі:
Xameleon

15 мая творчаму роду няма пераводу :)

15 траўня ў бібліятэцы Цёткі мае адбыцца вечарына “ТВОРЧАМУ РОДУ НЯМА ПЕРАВОДУ”. Сям’я як творчасьць – найбольш цікавая праява жыцьця. Творчасьць у сям’і – найбольш складаная праява сям’і. Вас чакае шматабяцальная сустрэча:
Жонка Галіна ДУБЯНЕЦКАЯ і муж Сяргей СЫС,
Муж Яраш МАЛІШЭЎСКІ і жонка Аксана СПРЫНЧАН,
Жонка Людміла РУБЛЕЎСКАЯ і муж Віктар ШНІП,
Муж Максім КЛІМКОВІЧ і жонка Ірына КЛІМКОВІЧ,
Брат Вадзім КЛІМОВІЧ і сястра Наталя КЛІМОВІЧ,
Сёстры Яна ШЭЛЯГОВІЧ і Хрысьціна ШЭЛЯГОВІЧ,
Дзед і бацька Міхась ШАВЫРКІН, дачка і маці Міраслава НАВІШ, дачка і ўнучка Вальжына ПРОХАРАВА.
У антракце адбудзецца адкрыцьцё выставы сям’і Алены МАСЛА – творчыя працы мужа Сяргея, сына Кастуся і дачкі Хрысьціны ПЕРЖУКОВЫХ. А таксама прэзентацыя абрадавых лялек, жыцьцё якіх цесна зьвязанае з жыцьцём сям’і. У канцы вечарыны госьці будуць адораныя каменьчыкамі Удзячнасьці.
Вядоўцы – ЖОНКА Яраша Малішэўскага і БРАТ Наталі Клімовіч.
А 18 гадзіне на Талбухіна 12А вас чакае вольны ўваход і цёплая сямейная атмасфера. Вы зможаце набыць кнігі выступоўцаў і атрымаць сямейныя аўтографы.
Увага! У бібліятэку Цёткі могуць прыходзіць і дзядзькі.
Цэтлікі:
Xameleon

Тодар і Валярына: канцэрт у Гімназіі №75

Супольны канцэрт знанага музыкі Зьмітра Вайцюшкевіча і лэдзі-паэта Валерыі Куставай, прымеркаваны да Тыдня мастацтваў, адбудзецца 13 траўня ў актавай залі ДУА “Гімназіі №75 г.Менска з архітэктурна-мастацкім ухілам" (вул. Свярдлова, 30). Пачатак а 13.30.
Вас чакае ўтульная атмасфэра, якасная музыка ды агністая паэзія, а таксама цудоўны настрой і прэзэнты для самых кемлівых слухачоў.
Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

У сувязі з вялікай колькасцю жадаючых трапіць на імпрэзу, арганізатары прасілі дадаць:
Калі хтосьці не з навучэнцаў гімназіі хоча трапіць на выступ - паведамце пра сваё жаданне загадзя арганізатарам імпрэзы, каб пакінулі для вас месца: +375447696254 (Максім)
Цэтлікі:

Папярэднія 20

Рэклама

Наладка